Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы занялі другое месца ў нараджальнасьці сярод іншаземцаў у Польшчы


На вечарыне для беларускіх дзяцей у Польшчы, архіўны здымак
На вечарыне для беларускіх дзяцей у Польшчы, архіўны здымак

Прадказальна беларусаў апярэдзілі ўкраінцы, а вось трэцяе месца зьдзівіла.

Паводле дадзеных Міністэрства лічбавізацыі Польшчы, ад студзеня да сьнежня 2025 году ў краіне нарадзілася 18 170 дзяцей, адзін з бацькоў якіх — іншаземец. Беларусы ў гэтай статыстыцы займаюць другое месца пасьля ўкраінцаў, піша газэта Rzeczpospolita.

Калі ў 2020 годзе ў Польшчы зьявіліся на сьвет 10 720 такіх дзяцей, то ў 2022-м лічба рэзка вырасла і дасягнула 19 750 дзяцей. У 2023-м такіх дзяцей было ўжо 20 770, а летась — лёгкае зьніжэньне, у замежных грамадзян нарадзілася ў Польшчы 19 730 дзяцей.

Першае месца сярод бацькоў-іншаземцаў апошнія пяць гадоў стала займаюць украінцы. На іншых месцах — перастаноўкі.

Калі ў 2020-м у тройку ўваходзілі італьянцы і брытанцы, то з 2021 году на другое месца выйшлі беларусы, якія пачалі масава міграваць у суседнюю краіну пасьля пратэстаў і рэпрэсій, што пайшлі ім наўздагон.

З 2024 году трэцяе месца займаюць грамадзяне Турэччыны, якія таксама пакідаюць радзіму і пераяжджаюць у Польшчу з эканамічных і палітычных прычынаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG