Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы на базе СПА затрымалі п’янага беларуса. Ён сказаў, што заблукаў


Адзін з тэрміналаў у порце Гдыня. Ілюстрацыйнае фота
Адзін з тэрміналаў у порце Гдыня. Ілюстрацыйнае фота

На тэрыторыі 33-га ракетнага дывізіёна супрацьпаветранай абароны ў Гдыні (Польшча) затрымалі грамадзяніна Беларусі. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 23 лістапада, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

Як паведаміла выданьне Most, пракуратура спрабуе высьветліць, як беларус трапіў на вайсковы абʼект.

У матэрыяле польскага выданьня TV Repulbika адзначаецца, што позна ўвечары 23 лістапада на тэрыторыі аб’екта заўважылі трох староньніх асобаў. Патруль змог затрымаць толькі аднаго зь іх — грамадзяніна Беларусі.

Мужчына быў пʼяны, сьцьвярджаў, што заблукаў і ня ведаў, што знаходзіцца на вайсковым абʼекце.

На тэлефоне затрыманага знайшлі фота марскога порту, а таксама сьляды, якія могуць сьведчыць пра тое, што мужчына шукаў нейкую пасылку. Невядома, як ён увайшоў на тэрыторыю вайсковай базы — сьлядоў, якія паказваюць на яго шлях, не знайшлі.

Інфармацыю аб інцыдэнце перадалі спэцслужбам краіны.

Расьсьледаваньне вядзе раённая пракуратура Гдыні.

У Міністэрстве абароны і спэцслужбах пакуль не камэнтуюць тое, што адбылося. Прэсавы сакратар акруговай пракуратуры ў Гданьску паабяцаў паведаміць падрабязнасьці пазьней.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG